Лютаўскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” пачалося з ушанавання беларускай мовы.Вершы беларускіх аўтараў, прысвечаных роднай мове, чыталі Уладзімір Дарагуж і Яўген Несцяровіч. Потым сябры клуба з задавальненнем паслухалі інфармацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка, нашага земляка Уладзіміра Ляўданскага. У гэтым годзе адзначаюцца яго сто пяцігадовыя ўгодкі.Вельмі кранальна ўдзельнікі клуба ўспрынялі апавяданне Уладзіміра Ляўданскага “Сэрца чалавека”, у якім закраналася тэма адносін чалавека да “братоў нашых меньшых”. Потым да ста саракапяцігоддзя з дня нараджэння пісьменніцы Лесі Украінкі была прымеркавана вечарына “Без надзеі спадзяюся…”. Спачатку удзельнікі сустрэчы на мультымедыйнай устаноўцы паглядзелі фільм “Леся Украінка” з праекта “Энцыклапедыя”. Убачылі фотаздымкі родных і блізкіх, сяброў і знаёмых. Потым старшыня клуба Уладзімір Дарагуж прадставіў кнігу “Леся Украінка. Мелодыі журбы і надзеі”. Вершы гучалі на ўкраінскай і беларускай мовах у выкананні Галіны Калеснік , Веры Хаткевіч, Уладзіміра Крамарчука, Уладзіміра Дарагужа, Марыя Чаган і Галіны Ніціеўскай. Удзельнікі клуба з замілаваннем паслухалі раманс Дзмітрыя Лукаса “Стаяла я і слухала вясну” у выкананні Ганны Селіванавай. Потым прагучаў яшчэ адзін твор з біблейскіх матываў “Прарок” на ўкраінскай і беларускай мовах у выкананні Уладзіміра Дарагужа (на памяць) і Аляксандры Раманьковай. Напрыканцы сустрэчы старшыня клуба пазнаёміў яе ўдзельнікаў з драматычнай творчасцю Лесі Украінкі. Ён узгадаў яе драму-феерыю “Лясная песня”. Сябры клуба з задавальненнем паглядзелі фрагмент аднаіменнага мультфільма, знятага па твору пісьменніцы.

Комментарии