На лютаўскім пасяджэнні  клуба “Ветразь” віншавалі .нашага знакамітага  пісьменніка Генадзя Пятровіча  Аўласенку
, які  стаў ганаровым дыпламантам  прэміі імя Віталя Біянкі 2-га сезона.
Потым гаворка пайшла пра слынных сыноў Беларусі – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Кастуся Каліноўскага. Двухсотдзесяцігоддзю першага была прысвечана вечарына “Пачынальнік беларускай літаратуры”. Аматары клуба на мультымедыйнай ўстаноўцы праглядзелі пяціхвілінны фільм  “Вінцэнт Дунін–Марцінкевіч” з серыі “Знакакмітыя беларусы”. Сябры клуба Зоя Сушкевіч, Ганна Сірэнская, Яўген Мшар, Аляксандра Раманькова, Сафія Картавусава, Вера і Мікалай Хаткевічы прачыталі вершы паэта. Бібліёграф Алена Шульга паведаміла пра цікавыя звесткі з жыцця асобы, якія былі змешчаны ў перыядычным друку. Былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч прадставіў кнігу Ул. Ліпскага “Я” і расказаў пра яе сувязь з творчасцю драматурга. Ён узгадаў пра тое, што В. Дунін–Марцінкевіч сябраваў з нашымі землякамі – Станіславам Манюшкам і Аляксандрам Ельскім. Затым вельмі выразна і эмацыянальна прачытаў паэтычны твор Я. Купалы, які быў прысвечаны паэту - юбіляру.

Комментарии