Сто гадоў шукай другой красы, 

А тым больш, што свет зусім не вузкі, 

Ды калі ты не бязродны сын, 

Гавары са мной па-беларуску. 

                                Я. Янішчыц


Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, адзначаецца ён у першую нядзелю верасня. Сёлета свята прымае горад Капыль. А Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка напярэдадні свята   праводзіць тыдзень “Старонкі моўнай скарбонкі”. На працягу тыдня бібліятэкары будуць знаёміць сваіх чытачоў з навінкамі беларускага друку, правядуць  акцыю “Размаўляем на роднай мове”, правядуць  гульню “Моўнае лато” і   моўныя конкурсы “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”.

Запрашаем чытачоў да нас у бібліятэку!

Чытачы знаёмяцца з навінкамі  перыядычнага друку:



        У аддзеле па рабоце з дзецьмі: знаёмства з навінкамі 
        “Я кніжку родную люблю”.


Комментарии