Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “У вянок Максіму Багдановічу”, які быў прымеркаваны да 130-годдзя М. Багдановіча.

Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць удзельнікаў, якія даслалі відэа, і тое, што чытальнікі былі розных узростаў. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя пачуцці. Нагадваем, што творчасць чытальнікаў конкурсу ацэньвала журы - супрацоўнікі бібліятэкі.

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпроста. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях: да 18 гадоў і 18+. Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу!

У катэгорыі да 18 гадоў перамажцам стаў  Багдан Сакалоўскі.

Сярод удзельнікаў катэгорыі 18 + перамагла Вікторыя Ярашэвіч.

Пераможцы конкурсу атрымаюць Дыплом, юбілейны медаль і памятны сувенір.

 

Акрамя таго, не засталіся  без увагі і астатнія ўдзельнікі. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць удзельнікаў у наступных намінацыях:

“Першаадкрывальнік конкурсу” – Святланка Грыцкевіч;

“Самы маленькі чытальнік” -  Кірыл Казлоў;

“За выразнасць чытання - Стас Цітавец;

“За творчы падыход -  Вадзім Александровіч;

“За ўвасабленне вобраза паэта” - Валянцін Сакалоўскі;

“За абаяльнасць і харызматычнасць”- Мікіта Аўдзейчык;

“За ўдзел  у конкурсе” -  Артур Губар;

“За жывое беларускае слова -  Уладзімір Адамовіч;

“Тэатр аднаго акцёра” – Ларыса Ладуцька;

“За ўвасабленне вобраза верша” – Аксана Цімафеева;

“За лірычную мініяцюру” - Святлана Адамовіч;

“За душэўнасць і пранікнёнасць” - Святлана Ждановіч.

За перамогу ў намінацыі кожны ўдзельнік атрымае Дыплом, юбілейны медаль і памятны сувенір.

 

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэа выступленняў!

Удзельнікі і пераможцы будуць узнагароджаны 15 снежня 2021 года.

Комментарии