На пасяджэнні аб’яднання “Молодёжный перекрёсток”





Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконнага абароту наркотыкаў прайшла сустрэча «Игла – опасная игра».

На мерапрыемства з ліцэістамі запрасілі інструктара-валеолага з РЦГіЭ Святлану Васінцаву. Адбылася цікавая, змястоўная і шчырая гутарка, у выніку якой, навучэнцы даведаліся аб прычынах, па якіх ужываюць наркатычныя сродкі, адкуль завозяць наркотыкі, як яны ўплываюць на ДНК і ці магчыма пазбавіцца залежнасці ад наркатычных сродкаў.

Дадаткова быў паказаны фільм «Наркомания. Секреты манипуляций». Напрыканцы пасяджэння клуба для навучэнцаў правялі агляд літаратуры па тэме.

                                                                                                                                         СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

                                                       загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

                                                       Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Комментарии