23 студзеня ў філіяле Грабенская сельская бібліятэка прайшло цікавае пазнавальнае мерапрыемства - квэст-гульня «Край свой родны абыйду, скарбы розныя знайду».
Удзельнікі адправіліся ў займальнае падарожжа па родным краі, падчас якога падрабязна знаеміліся з культурнай і гістарычнай спадчынай нашай Радзімы, яе дасягненнямі і подзвігамі беларускага народа.
Успаміналі выдатных асоб, якія ўнеслі свой уклад у развіццё роднай зямлі, з падзеямі, якія пакінулі след у нашай гісторыі, з разнастайнасцю і прыгажосцю роднай краіны.
Дзеці спаборнічалі паміж сабой, ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах, віктарынах, якія дапамагалі ім даведацца, як жыла краіна раней, як жыве зараз, да чаго імкнецца.
Каб адказаць на пытанні розных заданняў, дзеці звярталіся да кніжнай выставы «Люблю свой край, старонку гэту».
Завяршылася мерапрыемства конкурсам малюнкаў «Беларусь у малюнках дзяцей» і салодкімі пачастункамі. Мерапрыемства праведзена сумесна з Домам культуры.
Переводчик
Комментарии
Отправить комментарий